Вы тут

У Магілёўскай вобласці затрымалі мужчыну, які выманьваў інтымныя фота дзяцей

Затрыманы мужчына размаўляў у інтэрнэце з дзяўчынкамі 8-10 гадоў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

У Магілёўскай вобласці затрымалі мужчыну, які выманьваў інтымныя фота дзяцей. Падрабязнасці гісторыі прыводзіць прэс-служба МУС.

Затрыманаму 33 гады. Яго падазраюць у распаўсюдзе ў інтэрнэце порнаматэрыялаў з малалетнімі дзецьмі.

Следчыя высветлілі, што мужчына знаёміўся ў сацсетках з маленькім дзяўчынкамі ва ўзросце 8-10 гадоў. Каб дзеці нічога не западозрылі і былі адкрытымі, падазраваны размаўляў з імі праз фэйкавыя дзіцячыя акаўнты. Ён іх спецыяльна ствараў. Затым у нейкі момант прапаноўваў дзяўчынкам падзяліцца сваімі інтымнымі фота і відэа.  

Праваахоўнікі ў цяперашні час працягваюць шукаць дзяцей, якія пацярпелі ад яго дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.