У Лунінцы мужчыну паказальна ўзялі пад варту перад навучэнцамі каледжа

"Мерапрыемства" ў каледжы / prokuratura.gov.by
"Мерапрыемства" ў каледжы / prokuratura.gov.by

У Лунінцы мужчыну паказальна ўзялі пад варту перад навучэнцамі мясцовага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Па версіі пракуратуры, у кастрычніку 2020-га ён заклікаў удзельнікаў аднаго з тэлеграм-чатаў да ўдзелу ў пратэстах у Мікашэвічах ("у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве"). Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці тлумачыць, чаму пракурор Лунінецкага раёна вырашыў пратэстоўца ўзяць пад варту публічна перад навучэнцамі: "У мэтах папярэджання магчымых аналагічных злачынстваў". Пракурор яшчэ і расказаў навучэнцам, што іх можа чакаць у выпадку ўдзелу ў пратэстах.

Такія паказальныя затрыманні сталі даволі распаўсюджанай з'яваў у Беларусі, з іх дапамогай рэжым спадзяецца запалохаць людзей.

У Лунінцы мужчыну паказальна ўзялі пад варту перад навучэнцамі каледжа
У Лунінцы мужчыну паказальна ўзялі пад варту перад навучэнцамі каледжа
prokuratura.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі