У Лондане згарэў 24-павярховы жылы дом. Фота, відэа

У Лондане згарэў 24-павярховы жылы дом. Фота, відэа

На захадзе Лондана ў раёне Паўночны Кенсінгтан уначы 14 чэрвеня загарэўся 24-павярховы жылы дом. Агонь ахапіў дзясяткі паверхаў. Ліквідацыяй пажару займаліся каля 40 пажарных машын і 200 пажарных. Доўгі час з агнём саўладаць не ўдавалася. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, існавала пагроза, што будынак можа абрынуцца. Вядома пра 50 пацярпелых (яны атруціліся дымам), ёсць загінулыя. Відавочцы кажуць, што не ўсіх жыхароў дома ўдалося эвакуяваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі