У Лівіі на баку Кадафі знаходзяцца сотні беларускіх вайскоўцаў

Сотні вайсковых спецыялістаў з Беларусі дапамагаюць арміі Кадафі ў Лівіі супрацьстаяць паўстанцам і бамбардыроўкам NATO. Пра гэта паведамляе газета "Комсомольская правда", якая спасылаецца на крыніцы ў мінабароны нашай краіны, а таксама на гутарку з адным з беларускіх афіцэраў. Паводле аповеду апошняга, беларусы непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымаюць, але ўвесь час знаходзяцца на баявых пазіцыях. У Лівіі Міхаіл (так назваўся суразмоўца) знаходзіцца больш за год, мае індывідуальны кантракт з лівійскімі ўладамі, "які ніяк не звязаны з мінабароны яго краіны", атрымлівае 3 тысячы долараў у месяц. Беларускія вайскоўцы не толькі выконваюць абавязкі дарадцаў лівійскіх камандзіраў, але займаюцца арганізацыяй выведкі і эксплуатацыяй вайсковай тэхнікі.


Таксама расійскае выданне піша пра існаванне ў Мінску засакрэчанай "біржы працы" для вайскоўцаў-адстаўнікоў, якія гатовыя паехаць у "камандзіроўкі" ў Лівію, Венесуэлу, іншыя краіны свету. Найбольшым попытам карыстаюцца спецыялісты ў сферы супрацьпаветранай абароны, авіямеханікі, камандзіры агульнавайсковых падраздзяленняў, не ніжэйшыя за камандзіра батальёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі