У Літве затрымалі зламысніка, які збіў беларуса і скраў яго BMW за 50 тысяч еўра

На месцы спынення аўтамабіля / delfi.lt
На месцы спынення аўтамабіля / delfi.lt

У Літве затрымалі зламысніка, які збіў беларуса і скраў яго BMW 420 XDRIVE 2020 года за 50 тысяч еўра. Увечары ў панядзелак літоўская паліцыя правяла маштабную аперацыю, каб знайсці аўтамабіль, паведамляе Delfi.

Здарэнне адбылося ў Друскеніках (Друскінінкаі). 44-гадовы грамадзянін Беларусі патэлефанаваў у паліцыю і распавёў, што каля аўтавакзала двое невядомых мужчын забралі ў яго легкавік. Паліцыя пачала пошук і неўзабаве BMW заўважылі. Кіроўца адмаўляўся спыніцца і на вялікай хуткасці спрабаваў адарвацца да пагоні. Пра здарэнне паведамілі паліцыі па ўсёй краіне, а таксама памежнікам. З'яўлення BMW чакалі і ў Вільні. Там ён і з'явіўся. Паліцэйскія аўтамабілі заблакавалі машыну на ўскраіне сталіцы і прымусілі кіроўцу выйсці. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына. Ён быў цвярозы, супраціўлення не аказваў.

Вядома, што меддапамога беларусу не спатрэбілася. У Літве ён быў разам з 42-гадовай грамадзянкай Беларусі. 

У Літве затрымалі зламысніка, які збіў беларуса і скраў яго BMW за 50 тысяч еўра
delfi.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі