У Літве не кажуць, ці быў ліст пра бомбу: Каб не перашкодзіць ходу расследавання

У Літве не кажуць, ці быў ліст пра бомбу: Каб не перашкодзіць ходу расследавання

Генпракуратура Літвы адмовілася распавесці Еўрарадыё, ці атрымліваў аэрапорт Вільні паведамленне пра мініраванне борта Ryanair, пасаджанага ў Мінску 23 траўня. "Гэтая інфармацыя не можа быць прадастаўленая, каб не перашкодзіць ходу расследавання", — сказана ў адказе.

Пра тое, што паведамленні пра бомбу адначасова атрымалі тры аэрапорты (Афіны, Вільня і Мінск), заявіў 26 траўня Аляксандр Лукашэнка. Аэрапорт Афінаў ужо абверг гэтую інфармацыю.

Таксама з адказу Генпракуратуры вынікае, што Літва расследуе інцыдэнт. А гэта абвяргае яшчэ адну ўчорашнюю заяву Лукашэнкі — пра тое, што на Захадзе адмовіліся ад расследавання сітуацыі з пасадкай "боінга".

Дарэчы, у сераду ў Польшчы і ва Украіне абверглі словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што іх аэрапорты адмовілі ў пасадцы пілотам Ryanair.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі