У Літве ад грыпу памерлі 16 чалавек, у Латвіі — 25, ва Украіне — 30

У Літве ад грыпу памерлі 16 чалавек, у Латвіі — 25, ва Украіне — 30

У суседніх з Беларуссю краінах расце захворванне на грып і ВРВІ. Ад ускладненняў, выкліканых грыпам, у Латвіі памерлі 25 чалавек, у Літве — 16, ва Украіне — 30, піша tut.by

Сумны рэкорд па смерцях ад эпідэміі паставіла Францыя: там ад ускладненняў, выкліканых грыпам, памерла больш за 1100 чалавек.

У Літве эпідэмію грыпу абвясцілі ў 31 самакіраванні з 60. Усе 16 чалавек, якія сёння сканалі ад грыпу не былі вакцынаваныя, вялікая іх частка ўваходзіла ў групу рызыкі па ўзросце і наяўнасці хранічных захворванняў.

У Латвіі колькасць памерлых дасягнула 25 чалавек. Сярэдні ўзрост загінулых 66 гадоў, аднак ёсць сярод іх і 30-гадовы мужчына.

У Польшчы зафіксавана 7 смерцяў у выніку грыпу. Ва Украіне такіх выпадкаў 30. Усе памерлыя не рабілі прышчэпку ад грыпу.

У Расіі ўспышкі захворвання на грып і ВРВІ адзначаныя ў 43 рэгіёнах, але, паводле афіцыйнай статыстыкі, выпадкі смерці пакуль адзінкавыя.

Агулам у Еўропе шырокі распаўсюд вірусаў грыпу зарэгістраваны ў 26 краінах. 

У Беларусі, як заяўляла Мінздароўя, адзначаецца сярэдняя інтэнсіўнасць захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі