У літоўскіх крамах крадуць нават іх былыя ахоўнікі

Пахмурнага ахоўніка ці раззлаванага касіра, які хапае вас за плячо, можна сустрэць не толькі ў Беларусі, але, напрыклад, і ў суседняй Літве І ў Мінску, і ў Вільні дзейнічаюць падобныя правілы, пакліканыя рэгуляваць адносіны “гандляр — пакупнік”. Большасць крам абсталяваныя “трывожнымі брамкамі” ды відэакамерамі, ёсць і гардэробы альбо камеры захоўвання. Менавіта сігналы тэхнічнага абсталявання з’яўляюцца падставай для часовага затрымання пакупніка дзеля высвятлення сітуацыі. Аднак ані касір, ані адміністратар, ані ахоўнік крамы не мае права абшукваць вас. Дзеля гэтага супрацоўнікі гандлёвага цэнтру абавязаныя выклікаць паліцыянтаў, патлумачыў Еўрарадыё былы ахоўнік з Вільні Роберт.

Роберт: “Калі нейкі падазроны чалавек і калі без "піпілак" праходзіш — там "піпсікі" такія стаяць, то мае права ахова праверыць, разумееш? А так, без патрэбы, у самой краме — не. Калі толькі выходзіш з крамы і ведаюць, што ў цябе нешта ёсць: калі ідзеш і піпікаюць гэтыя сігналкі — то тады маюць права. А так — аніякага права не маюць. Нават калі ты нешта вынес, то ты можаш адмовіцца. Могуць паліцыю выклікаць, і тады цябе абшукаюць. А без паліцыі ты, нават калі і вынес, можаш адмовіцца ад агляду”.

Здараецца, што “трывожныя брамкі” не спрацоўваюць, а ў пакупніка папросту на твары напісана, колькі і чаго ён цягне з крамы ў кішэнях. У адной такой патавай сітуацыі ахоўніку нечакана дапамог… сабака.

Роберт: “Ну, магу сказаць, як я з сабакамі рабіў. Дзве аўчаркі і быў басет такі паляўнічы. І яны вылецелі цераз сетку і напалі на звычайнага рыбака. І гэты басет адкусіў яму заплечнік, і з заплечніка сасіскі ды кансервы пасыпаліся — і ён пачаў есці. Гэта ў Вільні быў такі выпадак”.

Пры гэтым Роберт прызнаўся Еўрарадыё, што калі страціў працу, то і сам часам выносіў прадукты з крамы — настолькі дапякло безграшоўе.



Фота з http://www.apsaugospolicija.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі