У Лідзе зламыснік з нажом напаў на харчовую краму

У Лідзе зламыснік з нажом напаў на харчовую краму

У Лідзе здзейснены разбойны напад на харчовую краму. 10 сакавіка каля 11.30 у гандлёвы пункт па вуліцы Крынічнай уварваўся невядомы мужчына з нажом і стаў пагражаць 46-гадовай прадавачцы. Ён замкнуў жанчыну ў падсобным памяшканні, а сам забраў яе сотавы тэлефон і каля 4 мільёнаў рублёў з касы, пасля чаго збег. Затрымаць зламысніка па гарачых слядах не змаглі.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць падазраванага ў нападзе на краму. Дапытаная пацярпелая і шэраг сведкаў, з месца злачынства ўзятыя сляды, якія вывучаюць эксперты, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі