У Лідскім раёне юнак-пасажыр збіў таксіста каменем

У Лідскім раёне юнак-пасажыр збіў таксіста каменем

У Лідскім раёне пасажыр збіў таксіста каменем. Здарэнне адбылося пасля 5-й гадзіны раніцы ў вёсцы Гуды. Таксіст падвозіў невядомага, які раптоўна напаў на яго, збіў і завалодаў аўтамабілем "Рэно". Таксама зламыснік забраў 2 тысячы расійскіх рублёў, 40 долараў і з'ехаў, інфармуе прэс-служба МУС.

Пацярпелы звярнуўся ў Лідскі РАУС. Высветлілася, што злачынства ўчыніў 16-гадовы жыхар вёскі Агароднікі, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Яго затрымалі. Легкавік знайшлі ў Лідзе, вярнулі і скрадзеныя грошы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі