У Латвіі абралі прэзідэнта, на якога ў Беларусі распачалі справу за БЧБ-сцяг

У Латвіі абралі прэзідэнта, на якога ў Беларусі распачалі справу за БЧБ-сцяг
Два гады таму Эдгар Рынкевіч замяніў на флагштоку ў цэнтры Рыгі чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы / twitter.com/edgarsrinkevics​

31 траўня ў Латвіі абралі новага прэзідэнта. Ім стаў міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч. Прэзідэнта абраў парламент пасля трох тураў галасавання. За Рынкевіча прагаласавалі 52 дэпутаты, а супраць — 35 (мінімальны парог быў 51 голас). Выконваць абавязкі прэзідэнта ён пачне 8 ліпеня.

Эдгару Рынкевічу 49 гадоў. Ён палітолаг, вучыўся ў Латвіі, Нідэрландах і ЗША. Працаваў журналістам на Латвійскім радыё, пасля — у Мінабароны, даслужыўся да пасады дзяржсакратара, быў кіраўніком канцылярыі прэзідэнта. З 2011-га кіраваў МЗС. Рынкевіч — паслядоўны прыхільнік дэмакратызацыі Беларусі. У 2021-м у РБ на яго распачалі крымінальную справу — за замену ў цэнтры Рыгі чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы (ён гэта зрабіў асабіста) падчас чэмпіянату свету па хакеі, у якім удзельнічала і беларуская зборная.

Эксперты адзначаюць высокі прафесіяналізм Эдгара Рынкевіча, яго выразную арыентацыю на цесныя сувязі з NATO і ЕС, якія забяспечваюць краіне стабільнасць і бяспеку на знешнепалітычнай арэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі