Вы тут

У лабавым сутыкненні легкавікоў пад Полацкам пацярпела дзіця

На месцы ДТЗ / vk.com/vitebsk__jai

У лабавым сутыкненні двух легкавікоў у Полацкім раёне пацярпела дзіця. 6-гадовая дзяўчынка атрымала траўмы, яе завезлі ў бальніцу.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень у пятніцу каля вёскі Экімань. 45-гадовы вадзіцель Citroen C5 у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён наляцеў на Opel Astra, якім кіравала 35-гадовая жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.