У Курапатах усталявалі памятны крыж Вацлаву Ластоўскаму (фота)

У Курапатах усталявалі памятны крыж Вацлаву Ластоўскаму (фота)

У Курапатах усталявалі памятны крыж Вацлаву Ластоўскаму. Ініцыятары праекта — сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Праект стварыў мастак Алесь Цыркуноў, а сам крыж вырабіў разбяр Юрась Камандзірчык.

Афіцыйнае адкрыццё гэтага помніка адбудзецца 29 красавіка, паведамляе партал “Гістарычная праўда”.

Вацлаў Ластоўскі — бацька беларускай гістарыяграфіі, акадэмік. Менавіта ён у 1910 годзе выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі”, у якой аўтар абгрунтаваў беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. Акрамя гэтага, Ластоўскі абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі