У Курапатах упершыню затрымалі вандалаў, якія разбуралі памятныя крыжы

Напярэдадні Дня памінання продкаў у Курапатах затрыманы два вандалы, якія разбуралі ўстаноўленыя ва ўрочышчы драўляныя крыжы. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Юрась Беленькі.
Паводле яго слоў, два маладыя чалавекі былі затрыманы позна вечарам 1 лістапада актывістамі КХП-БНФ у момант апаганення памятных знакаў. Актывісты партыі перадалі затрыманых у найбліжэйшы аддзел міліцыі, што месціцца ў пасёлку Бараўляны. У Курапаты прыязджала следчая група, якая зафіксавала акт вандалізму, інфармуе БелаПАН.

Выпадкі вандалізму ў Курапатах мелі месца неаднаразова, аднак упершыню злачынцы былі затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі