У Крыме выкрадалі камандзіра вайсковай часці Службы знешняй разведкі

Як паведамляе УНІАН, выкраданне адбылося каля 17-й гадзіны паводле ўкраінскага часу бліз пад'езда дома, дзе пражывае Лоснікаў. Ён вяртаўся са службы дадому, дзе яго чакалі жонка і двое дзяцей. На палкоўніка напалі на вуліцы, калі ён выходзіў з уласнага аўтамабіля, заштурхалі ў Мэрсэдэс-VITO чорнага колеру з нумарным знакам 7776 і вывезлі ў невядомым напрамку.



Палкоўнік Лоснікаў з'яўляецца камандзірам вайсковай часці Службы знешняй разведкі, якая дыслакуецца паблізу Алушты і якую некалькі дзён таму захапілі ўзброеныя асобы.

Пазней стала вядома, што СЗР Украіны здолела вызваліць афіцэра, прыгразіўшы расіянам дзеяннямі ў адказ.


Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі