У Крыме кажуць, што Украіна ўтрая знізіла пастаўкі вады

Пра тое, што Кіеў утрая скараціў аб'ём падачы вады ў Крым па Паўночнакрымскім канале, заявіў першы віцэ-прэм'ер Крыма Рустам Тэміргаліеў, перадае liga.net. Па яго словах, вада не перапыненая толькі таму, што крымскія спецыялісты знайшлі тэхнічнае рашэнне, дзякуючы якому Кіеў не можа яе перакрыць.



Прадстаўнік крымскіх уладаў прызнаўся, што гэтая мера ўкраінскіх уладаў стварыла праблемы для сельскай гаспадаркі Крыма, бо першая грунтавая гародніна патрабуе асаблівага палiву.



Пры гэтым Тэміргаліеў адхіліў заяву Кіева пра няўплату Сімферопалем за пастаўкі вады. Ён паведаміў , што Крым у адпаведнасці з патрабаваннямі Украіны ў мінулую суботу перадаў у Херсонскую вобласць неабходныя дакументы для заключэння дамовы на пастаўку вады.



Раней в.а. намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Сенчанка заяўляў, што Крым несанкцыянавана забірае ваду.



Фота — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі