Вы тут

У красавіку ў Беларусі панізіўся заробак — на 1,6%

У Беларусі ў красавіку панізіўся заробак / БЕЛТА

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў 1193,8 рубля. Такую лічбу назвалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Дарэчы, у сакавіку сярэдні заробак склаў 1213,6 рубля. Такім чынам, красавіцкі заробак панізіўся на 1,6%.

Для параўнання: у лютым сярэдні заробак склаў 1119,7 рубля, у студзені — 1118,1.

Найбольшыя заробкі традыцыйна атрымліваюць у Мінску — 1720,4 рубля (104,4% у параўнанні з красавіком 2019 года). У Мінскай вобласці атрымалі 1159,8 рубля (103,8%), Гомельскай — 1051,5 рубля (105%), Віцебскай — 1027,7 (108,1%), Гродзенскай — 1020,6 рубля (106,2%), Брэсцкай — 1009 рублёў (105,4%), Магілёўскай — 968 рублёў (105,3%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.