Вы тут

У Крамля свае клопаты — беларусы могуць выдыхнуць?

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Сыход расійскага ўрада на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым у адстаўку, планы Уладзіміра Пуціна па змене Канстытуцыі, размовы пра пачатак транзіту ўлады ў Расіі... Навіны з Масквы 15 студзеня ішлі адна за другой. Здавалася б, усё, што адбываецца ў Расіі, — праблемы выключна іх унутранага палітычнага жыцця.

Якая, па вялікім рахунку, справа беларусам да ператасоўкі ў расійскім кіраўніцтве? Ці варта спадзявацца, што ў Крамлі зоймуцца вырашэннем унутрырасійскіх палітычных пытанняў і забудуцца на планы інтэграваць у склад Расіі Беларусь? Якія новыя пагрозы для нашай краіны нясе такая змена цікавасці да Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.