У крамах Мінску алкаголь будуць прадаваць да 22-й гадзіны

Продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў, а таксама піва з 15 чэрвеня ў мінскіх крамах будзе ажыццяўляцца з 9-й да 22-й гадзіны.

Як інфармуе БЕЛТА, такое рашэнне прыняло ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. Падставай стала інфармацыя сталічнай міліцыі, што найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў Мінску аказвае начны продаж алкаголю ў крамах.

Праўда, гэтае абмежаванне не закране рэстараны, кавярні ды іншыя кропкі грамадскага харчавання.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі