Вы тут

У кнізе "Беларуская нацыянальная ідэя" суд знайшоў... інструкцыі па выбухоўцы

Суаўтары кнігі Максім Гаруноў і Зміцер Лукашук / Еўрарадыё

Міліцыя, а следам за ёю і суд знайшлі "інструкцыі па выбуховай справе" ў кнізе "Беларуская нацыянальная ідэя". На гэтай падставе чалавек, які выслаў кнігу поштай за мяжу Беларусі ў якасці падарунка, быў пакараны.

Кніга, нагадаем, змяшчае 85 інтэрв'ю выбітных беларусаў на тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці і пошуку нацыянальнай ідэі. Яна складзеная па матывах размоваў у праграме "Ідэя Х", якая выходзіць на Еўрарадыё. Натуральна, ніякіх інструкцыяў па выбуховай справе, "якія можна выкарыстоўваць у планаванні і здзяйсненні тэрарыстычных актаў шляхам падрыву грамадзянскіх і (ці) вайсковых аб'ектаў", там няма.

Пастанова суда наконт "Беларускай нацыянальнай ідэі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.