У Кітаі памёр першы чалавек, інфікаваны хантавірусам

У Кітаі памёр першы чалавек, інфікаваны хантавірусам

У Кітаі памёр першы чалавек, інфікаваны хантавірусам. Вакцыны ад яго пакуль не існуе, як і ад каранавіруса. Як паведамляе тэлекампанія China Global Times, трагічнае здарэнне адбылося ў правінцыі Юньнань. Мужчына ехаў на працу ў суседнюю правінцыю на аўтобусе і раптоўна яму стала кепска. Ён упаў і памёр. 32 чалавекі, якія ехалі разам з ім, трапілі на каранцін.

Спецыялісты кажуць, што хантавірусам чалавек можа заразіцца ад грызуноў (ад тых жа мышэй). Ён выклікае цяжкае рэспіраторнае захворванне. Сімптомы — галаўны боль, слабасць, кашаль, праблемы са страваваннем, ваніты. Хантавірус вывучаны пакуль слаба. Вядома, што ў зоне рызыкі знаходзяцца нават абсалютна здаровыя людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі