У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску Андрэя Зельцэра
![У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску Андрэя Зельцэра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fdf44afa-f98c-4e4d-ae18-4ef590becd8a_w1597_n_r0_st.jpg.webp?itok=GsKYh_S9)
У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску 31-гадовага Андрэя Зельцэра. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Калона прайшла па цэнтральных вуліцах пад бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі. Удзельнікі маршу скандавалі "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі", паведамляе Радыё Свабода.
Айцішнік Андрэй Зельцэр загінуў у перастрэлцы, калі ў яго кватэру ўварваліся супрацоўнікі КДБ у цывільным. Тады ж быў смяротна паранены афіцэр спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра, Марыя Успенская, затрыманая.
Акцыя ў Кіеве / Радыё Свабода
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.