У Кіеве паказалі трафеі, захопленыя ў эліты расійскага спецназу (фота)

"Падчас бою з буйной тэрарыстычнай групай у рамках правядзення спецаперацыі ў Славянску, была забраная зброя. Гэта зброя расійскага спецназу", — цытуе словы Арсена Авакава сайт korrespondent.net.



Камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Украіны Сцяпан Палтарак заявіў, што прыцэлы, якія ёсць на "трафейных" кулямётах, ва Украіне не выкарыстоўваюцца. "Гэта прыцэл апошняга пакалення, — кажа Палтарак. — Такі кулямёт і такія прыцэлы знаходзяцца на ўзбраенні менавіта падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. А гэта сведчыць пра тое, што падчас правядзення спецаперацый прымаюць удзел прадстаўнікі іншай краіны... зброя відавочна не са складу, а ўжо пабывала не ў адным баю".



Авакаў прадэманстраваў кулю калібра 12,7 мм, якая выкарыстоўваецца ў снайперскай вінтоўцы. "А такая зброя знаходзіцца на ўзбраенні падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, — гаворыць ён. — І далёка не ва ўсіх, а толькі ў элітных падраздзяленнях, якія выконваюць сур'ёзныя задачы... Гэта доказ прысутнасці тут замежных войскаў, дыверсантаў. А менавіта — Расійскай Федэрацыі".



Фота — МУС Украіны
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі