У Кіеве назвалі ўмовы для пачатку мірных перамоваў — 427-я раніца вайны

Немецкий танк Leopard / https:/ facebook.com/GeneralStaff.ua
Немецкий танк Leopard / https:/ facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіна гатовая пайсці на перамовы, але ёсць дзве ўмовы. "Мы гатовыя абмеркаваць любы мірны план, які не прывядзе да замарожвання канфлікту або саступкі тэрыторыі Украіны Расіі",заявіў у інтэрв'ю CNN міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Ён падкрэсліў, што гэта пытенне надзейнай і бяспечнай будучыні ўкраінскага народа.

Тым часам учора ўвечары расіяне зноў абстралялі Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці, ёсць пацярпелыя. Гэта дзве жанчыны 64 і 77 гадоў. У Марганцы пашкоджаны два адміністрацыйныя будынкі, пяціпавярхоўка і 8 прыватных дамоў. А днём пад абстрэлам былі памежныя абшчыны Сумскай вобласці, піша Hromadske. Зафіксавана 70 прылётаў з мінамётаў, артылерыі і гранатамётаў.

У Генштабе УСУ адзначаюць, што за мінулыя суткі праціўнік нанёс па тэрыторыі Украіны і тры ракетныя ўдары. Дзве ракеты С-300 ўпалі ў цэнтры Купянска, горада ў Харкаўскай вобласці. Ёсць загінулыя і параненыя, разбураны будынак краязнаўчага музея, пашкоджана і іншая грамадзянская інфраструктура.

В Киеве назвали условия для начала мирных переговоров — 427-е утро войны
З-пад абломкаў краязнаўчага музея ў Купянску ратавальнікі дасталі целы дзвюх жанчын / @dsns_telegram

Працягваюцца цяжкія баі за Бахмут і Мар'інку. У мінулыя суткі расіяне вялі наступальныя дзеянні на трох кірунках: Бахмуцкім, Марыінскім і Аўдзееўскім, распавядаюць у Генштабе УСУ. На гэтых кірунках за суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі 39 расійскіх нападаў.

А ў Жытомірскай і Ровенскай абласцях на мяжы з Беларуссю сталі ўключаць паветраную трывогу. Відэа з'явілася ў канале ўкраінскіх памежнікаў. "Такія меры накіраваныя на тое, каб суседзі, якія яшчэ не вызначыліся, на чыім яны баку, усё ж зразумелі, што, калі сігнал трывогі раздаецца некалькі разоў днём і ноччу, то гэта страшна", — гаворыцца ў каментары да апублікаванага відэа. Раней беларускія памежнікі ўжо скардзіліся на ўкраінскіх калегаў, якія вывешвалі беларускі бел-чырвона-белы сцяг і ўключалі гімн Украіны.

Вялікабрытанія ўжо адправіла ва Украіну тысячы боепрыпасаў да танкаў Challenger 2, у тым ліку са збедненых уранам. Гэта заявіў малодшы міністр абароны Вялікабрытаніі Джэймс Гіпі ў адказ на дэпутацкі запыт. Паводле яго слоў, танкі Challenger 2 і снарады са збедненым уранам цяпер знаходзяцца пад кантролем Узброеных сіл Украіны. І брытанскае Міністэрства абароны не праводзіць маніторынг месцаў, дзе менавіта ўкраінскія войскі ўжываюць гэтыя боепрыпасы.

У Маскве ўжо адрэагавалі на гэтую інфармацыю. Пасольства Расіі ў Лондане выступіла з заявай. У ім гаворыцца, што Вялікабрытанія "не зможа пазбегнуць адказнасці за наступствы прымянення ва Украіне снарадаў са збедненым уранам, якія былі перададзеныя УСУ". Пра гэта піша ТАСС.

У Палаце прадстаўнікоў ЗША прэзентавалі праект рэзалюцыі аб пазіцыі "адносна ўмоў перамогі Украіны". У дакумэнце гаворыцца, што палітыка Злучаных Штатаў палягае ў тым, каб Украіна атрымала перамогу над Расіяй і аднавіла свае межы 1991 году. Пра гэта распавяла амбасадар Украіны ў Злучаных Штатах Аксана Маркарава.

Акрамя таго, у праекце рэзалюцыі гаворыцца, што Украіна павінна стаць сябрам NATO, Расія — выплаціць рэпарацыі, а сусветная супольнасць — дапамагчы ў аднаўленні Украіны. Рэзалюцыю яшчэ павінны ўзгадніць у профільных камітэтах, а затым вынесці на галасаванне ў Кангрэсе. За яе павінны прагаласаваць як на ўзроўні Палаты прадстаўнікоў, так і на ўзроўні Сената.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі