Вы тут

У КДБ прызналі экстрэмісцкім лагатып з "чырвоных кропак вакол чырвонай кропкі"

Дзмітрый Балкунец на фоне "экстрэмісцкага лагатыпа з кропачак" / racyja.com

КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкім "логотип в виде восьми небольших красных точек, окружающих одну красную точку большего размера, на белом фоне". Менавіта так і напісана ў афіцыйным дакуменце.

Гаворка ідзе пра лагатып "Форуму дэмакратычных сіл", які днямі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Мяркуючы па апісанні, калі Форум памяняе фон пад сваім лога — яно перастане быць "экстрэмісцкім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.