У Катыні пад Смаленскам расійская паліцыя затрымлівала беларускіх журналістаў

У Катыні пад Смаленскам расійская паліцыя затрымлівала беларускіх журналістаў

У Катыні пад Смаленскам расійская паліцыя затрымлівала незалежных беларускіх журналістаў Любоў Лунёву і Алеся Сіліча. Яны асвятлялі візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у катыньскі мемарыял. Як інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, беларускую дэлегацыю ў Катыні пастаянна суправаджалі расійскія АМАПаўцы. Спачатку паліцэйскія праверылі дакументы ў Лунёвай і Сіліча, пасля ім прапанавалі праехаць у аддзяленне паліцыі ў Смаленск. Аднак пазней вырашылі дачакацца прыезду ў Катынь свайго начальства. Праз гадзіну журналістаў адпусцілі без складання пратаколаў. Больш нікога з дэлегацыі яны не затрымлівалі, толькі праверылі ва ўсіх дакументы.

Радыё Свабода дадае, што ў складзе беларускай дэлегацыі каля 50 чалавек. У Дзень барацьбы са сталінізмам і нацызмам, які адзначаецца ў Еўропе, яна наведала мемарыял “Катынь”, месца масавых расстрэлаў савецкімі карнымі органамі афіцэраў польскага войска (у тым ліку і беларусаў). Паездку арганізавалі рух салідарнасці “Разам” і рух “За свабоду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі