У Кастрычніцкім на працэсе блогера Павука суддзя ўзяў самаадвод!

У Кастрычніцкім на працэсе блогера Павука суддзя ўзяў самаадвод!

У Кастрычніцкім у Гомельскай вобласці на працэсе блогера Андрэя Павука суддзя ўзяў самаадвод! Такім чынам Уладзімір Васілеўскі адрэагаваў на з'яўленне ў інтэрнэце дакумента, які ўчора ў перапынку забыўся памочнік пракурора. Фотакопію вызначэння суддзі аб самаадводзе змясціў на сваёй старонцы ў Facebook праваабаронца Леанід Судаленка.

Як паведамляла Еўрарадыё, блогер Андрэй Павук праз суд спрабуе дамагчыся права прысутнасці на планёрках Кастрычніцкага райвыканкама і сесіях раённага савета. Учора ён змясціў на сваёй старонцы ў Facebook фотакопію дакумента, які неабачліва пакінуў памочнік пракурора. Павук палічыў, што гэта фактычна прынятае рашэнне, паводле якога скаргу не задаволяць. Фотакопія трапіла ў СМІ.

Суддзя Уладзімір Васілеўскі піша: "Паколькі пазначаная публікацыя можа выклікаць сумненні ў пабочнага назіральніка ў бесстароннасці суддзі... суддзя заяўляе адвод ад удзелу ў разглядзе справы".

Для сённяшняй Беларусі падобны самаадвод — з'ява выключная. Пра Васілеўскага вядома, што ён быў прызначаны на пасаду суддзі суда Кастрычніцкага раёна ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў лютым 2015-га на пяць гадоў.

Пазней стала вядома, што Павук атрымаў судовую позву па факце парушэння заканадаўства аб СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі