У Касцюковічах абрынуўся дах ангара цэментнага завода
![У Касцюковічах абрынуўся дах ангара цэментнага завода](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/p1010166_novyy-razmer.jpg.webp?itok=feAlFwMj)
У Касцюковічах абрынуўся дах металічнага ангара цэментнага завода. Здарэнне адбылося ўдзень 3 лютага. На месца выязджалі ратавальнікі. Падлічана, што сталёвыя гафрыраваныя лісты абрынуліся на плошчы каля 950 квадратных метраў. У ангары знаходзіліся 54 тоны цэглы, якая падчас здарэння не пацярпела. Не было пацярпелых і сярод людзей, інфармуе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што дах ангара абрынуўся пад цяжарам снегу. Дакладная прычына стане вядомая пазней.
mchs.gov.by