У касцёлах у Пальмавую нядзелю памоляцца за Беларусь і беларускі народ

У касцёлах у Пальмавую нядзелю памоляцца за Беларусь і беларускі народ

У касцёлах краіны ў Пальмавую нядзелю, што сёлета прыпадае на 25 сакавіка, будуць маліцца за Беларусь і беларускі народ у сувязі з 100-й гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Радыё “Ватыкан”.

“Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — першы крок да сённяшняй незалежнасці, — патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько. — Касцёл не можа застацца ў баку, нягледзячы на тое, што 25 сакавіка сёлета будзе вельмі важным днём у Вялікім посце — гэта Пальмавая нядзеля. Касцёл сваёй малітваю, сваёй прысутнасцю асвячае нашую зямлю, таму біскупамі было прынятае рашэнне аб стварэнні адмысловай малітвы, якой святары ў гэты дзень будуць прасіць Бога за нашу Бацькаўшчыну, наш народ, каб добры Бог дабраслаўляў і напаўняў нашую штодзённасць сваёй прысутнасцю”.

Ці будзе малітва асобнай па завяршэнні эўхарыстыі, ці будзе адным з заклікаў да вернікаў, пакуль не вырашана. У некаторых парафіях запланаваная асобная імша за Беларусь. Паводле Санько, кожны святар, верагодна, будзе сам прымаць рашэнні па сваёй парафіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі