У Карэліцкім раёне мінулай ноччу гарэла царква
![Агонь знішчыў дах і пашкодзіў сцены храма / grodno.mchs.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/church_16-08_2.jpg.webp?itok=x79mUw1E)
Агонь знішчыў дах і пашкодзіў сцены храма / grodno.mchs.gov.by
У ноч на панядзелак у аграгарадку Малюшычы Карэліцкага раёна гарэла царква. Званок ратавальнікам паступіў пасля трох гадзін ночы, распавялі ў рэгіянальным МНС.
Тэлефанавала жанчына, якая жыве побач з храмам. Яна прачнулася ад трэску шыферу і ўбачыла агонь.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Аднак агонь паспеў знішчыць дах і пашкодзіць сцены. Ніхто не пацярпеў.
Храм у аграгарадку Малюшычы — драўляны, абкладзены цэглай. Разлічаны на 50 чалавек. Напярэдадні днём тут была служба. Па словах настаяцеля, пасля службы ён асабіста патушыў усе свечкі.
Не выключана, што прычынай пажару было кароткае замыканне электраправодкі.
![В Кореличском районе минувшей ночью горела церковь](/sites/default/files/paragraphs/image/church16-08.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.