У Карэлічах затрымалі рэдактарку мясцовага сайта і яе бацькоў

У Карэлічах затрымалі рэдактарку мясцовага сайта і яе бацькоў

У Карэлічах затрымалі заснавальніцу і рэдактарку рэгіянальнага сайта korelichi.by Караліну Князькову

Зранку 9 снежня дома ў дзяўчыны прайшоў агляд, адтуль канфіскавалі тэхніку.

Караліна Князькова — інструктар-метадыст у ДЮСШ Карэліцкага раёна. Яна ўдзельнічала ў мітынгах і вулічных акцыях, за фота з нацыянальным сцягам была асуджаная паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). 

"У верасні праз гэта муж сышоў з міліцыі, праз пару дзён мяне папрасілі напісаць заяву на звальненне з працы па сумяшчальніцтве. Я напісала. Цяпер у сям'і зарабляю толькі я, працуючы ў спартыўнай школе. Апошні месяц на мяне пачаўся вельмі моцны ціск, мяне спрабуюць звольніць да канца кантракту, а ён сканчаецца 8 студзеня. Я адмаўляюся пісаць заяву па ўласным жаданні, але і па артыкуле мяне не могуць звольніць — прычын няма", — расказвала Караліна журналістам TUT.by на днях.

Разам з Князьковай затрымалі і яе бацькоў, на ўсіх склалі пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП. Знаёмыя дзяўчыны кажуць, што яе бацькоў абяцалі адпусціць увечары. Сама ж Караліна застанецца ў ІЧУ да суда, які павінен адбыцца 10 снежня. 

"Магчыма, яе там пакідаюць, каб была афіцыйная прычына звольніць з працы, бо гэта можна палічыць як прагулы, напрыклад", — кажуць знаёмыя Князьковай.

Дарэчы, мужа Караліны не затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі