У Калінкавіцкім раёне ў дзіцячым садку ўзарваўся ацяпляльны кацёл (фота)

 У Калінкавіцкім раёне ў дзіцячым садку ўзарваўся ацяпляльны кацёл (фота)

У вёсцы Дудзічы Калінкавіцкага раёна ўзарваўся ацяпляльны кацёл у мясцовым дзіцячым садку. Здарэнне адбылося ў абед 7 красавіка. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі 34 дзіця і 8 супрацоўнікаў установы адукацыі. Узгарання ў выніку выбуху не было. Пацярпелых няма.

Кацёл працаваў на цвёрдым паліве. Меркаванай прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі цеплагенеруючых агрэгатаў, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі