У Ізраіль прывезлі вызваленых закладнікаў — 9 жанчын і 4 дзяцей

Вызваленыя закладнікі

Вызваленыя закладнікі / AFP via Getty Images

У Ізраіль праз Егіпет прывезлі вызваленых закладнікаў — 9 жанчын і 4 дзяцей. Тэрарысты ХАМАС захапілі іх 7 кастрычніка і ўтрымлівалі ў сектары Газа. Вызваленне адбылося пасля прыпынення агню ў выніку заключанай здзелкі паміж Ізраілем і ХАМАС.

Вызваленыя прайшлі першасны медагляд. Іх сем'і ўжо ведаюць пра іх вызваленне. Дзецям ад 2 да 9 гадоў, жанчынам — ад 34 да 85 гадоў.

Таксама ХАМАС вызваліў 11 замежнікаў. Ізраіль вызваліў з турмаў 39 палесцінскіх зняволеных.

У Ізраіль прывезлі вызваленых закладнікаў — 9 жанчын і 4 дзяцей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі