У Іўеўскім раёне з могілак скралі больш за 70 крыжоў
![У Іўеўскім раёне з могілак скралі больш за 70 крыжоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kryzh-0203.jpg.webp?itok=r-UkSYHY)
У вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна Гродзеншчыны невядомыя скралі з могілак больш за 70 крыжоў, піша sb.by.
Старшыня Морынскага сельвыканкама Таісія Лось распавяла праваахоўнікам, што пацярпелі магілы, зробленыя ў 1980-1990-х гадах. "Тады было прынята ўсталёўваць металічныя крыжы. Менавіта яны і сталі здабычай злачынцаў", — распавяла жанчына журналістам.
Самі могілкі размяшчаюцца ў бязлюдным месцы, у лесе, у пары сотняў метраў ад трасы Мінск-Гродна. Туды лёгка непрыкметна пад'ехаць, выламаць і пагрузіць крыжы ў машыну.
Па факце выкрадання алюмініевых крыжоў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.