У Інтэрнэце сёння ноччу з'явіцца апошняя песня Джэксана

Песня памерлага караля поп-музыкі Майкла Джэксана пад назвай “This is it” стане першай песняй, якая выйдзе пасля смерці спевака. Новую песню прадставіць кампанія Sony Music на афіцыйным сайце спевака.
Кампанія не ўдакладняе, калі менавіта Джэксан напісаў і запісаў сінгл, вядома толькі, што ў стварэнні кампазіцыі ўдзельнічалі браты спевака, якія запісалі бэк-вакал.

Таксама кампанія Sony Music займаецца стварэннем пасмертнага альбома караля поп-музыкі. Плыта будзе складацца з дзвюх частак: першая змесціць хіты спевака, а другая – раней невядомыя версіі яго песень. Як адзначае lenta.ru, пасля смерці спевака, прамоўтэры яго тура абвясцілі, што аўдыёзапісаў, якія былі зробленыя падчас яго жывых рэпетыцый, хопіць на “два жывых альбомы”.

Нагадаем таксама, што 28-га кастрычніка ў ЗША выйдзе дакументальны фільм пра Майкла Джэксана пад назвай “Вось і ўсё” амерыканскага рэжысёра Кені Артэга, які заснаваны на шматгадзінных відэа рэпетыцый і закулісных момантаў падчас падрыхтоўкі лонданскіх шоў спевака. Усе квіткі на перадпрэм’ерныя паказы былі раскупленыя за 2 гадзіны.

Фота: www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі