У Індыі жыве хлопчык з “гумовай” шыяй. Фота

У Індыі жыве 12-гадовы хлопчык, які пакутуе на рэдкае захворванне. Махендра Ахірвар мае вельмі слабыя мышцы шыі, з-за чаго не можа трымаць галаву роўна — яна ўвесь час падае то на грудзь, то на правае плячо. Бацькі хлопчыка кажуць, што кансультаваліся болей як з 50 лекарамі па ўсёй Індыі, аднак ніхто з іх не можа паставіць дыягназ і прапанаваць метады лекавання.

Хлопчык нічога не можа рабіць сам і амаль увесь час сядзіць у куце пакоя. Ён можа перасоўвацца толькі паўзком, але не можа хадзіць — бацькі носяць яго на руках. У сям’і яшчэ трое дзяцей, але ўсе яны здаровыя.

Хвароба пачала выяўляцца ў Махендры прыкладна ў паўгадовым узросце. Спачатку бацькі думалі, што хлопчык проста слабы, але калі яму споўнілася тры гады, ён ужо не мог трымаць галаву ў вертыкальным стане.

Родныя кажуць, што такое існаванне — “гэта не жыццё”, але спадзяюцца, што калі-небудзь іх сын пойдзе ў школу і будзе гуляць з іншымі дзецьмі, піша dailymail.co.uk.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі