У Хойніках расіянін з нажом парэзаў мясцовага жыхара

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ў ноч на 7 сакавіка. Позна ўначы 30-гадовы мужчына вяртаўся дадому. У гэты момант на яго напаў невядомы і нанёс 14 колата-рэзаных ран у раёне твару, шыі і жывата. Пасля гэтага злачынца збег у невядомым напрамку. Пацярпелага знайшла на вуліцы мясцовая жыхарка, якая і патэлефанавала ў хуткую дапамогу.



Мясцовыя лекары і хірургі цэлыя суткі змагаліся за жыццё пацярпелага. Праз некалькі дзён мужчына прыйшоў у прытомнасць. Ад парэзаў ў яго былі траўмаваныя галасавыя звязкі, і падрабязна расказаць пра здарэнне ён не мог. Міліцыянты прапанавалі яму апісаць нападніка пісьмова.



Пасля гэтага супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі падазраванага. Ім апынуўся 62-гадовы грамадзянін Расіі, раней неаднаразова судзімы. Ён пражываў на тэрыторыі раёна ў сваякоў. Цяпер следства высвятляе матывы дзеянняў падазраванага.



Фота — acmb.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі