У Харкаве знеслі самы вялікі ва Украіне помнік Леніну (відэа)

28 верасня пасля шматтысячнай акцыі ў падтрымку адзінства Украіны група актывістаў прыйшла да помніка Леніну на плошчы Свабоды. Людзі павалілі яго праз чатыры гадзіны, адзначае censor.net.ua

Спачатку ногі жалезнага манумента распілавалі балгаркай, пасля чаго тросам сцягнулі Леніна з пастамента. Перад гэтым на гранітным пастаменце помніка перфаратарам выбілі словы "Слава Україні". 

Міліцыя ў знос помніка не ўмешвалася. Праўда, па факце зносу помніка спярша пачалі крымінальную справу. Аднак пазней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што даў каманду спыніць справу. Па яго словах, губернатар Харкаўскай вобласці Ігар Балута заявіў, што выдаў пастанову аб зносе помніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі