У гродзенскім заапарку жывёл кормяць браканьеры

На Гродзеншчыне ўсю канфіскаваную ў браканьераў рыбу перадаюць у заапарк. Як паведамілі ў гродзенскім заапарку, летась птушкі і жывёлы, а ў асноўным пеліканы і мядзведзі, з’елі каля 400 кілаграмаў канфіскаванай рыбы.
Сёлета гродзенскі заапарк адзначыў сваё 80-годдзе. Аднак з-за адсутнасці фінансаў ніякага святкавання не было. Перад юбілеем шмат якіх жывёлаў і птушак перасялілі у новыя кватэры.

Гэта адбылося дзякуючы маштабнай рэканструкцыі, на якую за апошнія два гады было выдаткавана больш за 8 мільярдаў рублёў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі