У Гродзенскім раёне выратавалі 180-гадовую капліцу, якая загарэлася ад свечкі

У Гродзенскім раёне выратавалі 180-гадовую капліцу, якая загарэлася ад свечкі

У Гродзенскім раёне падчас пажару выратавалі капліцу, пабудаваную ў 1841 годзе. Здарэнне адбылося ў вёсцы Свяцк. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, унутры храма быў дым. Яны лакалізавалі і ліквідавалі ўзгаранне. Агонь паспеў пашкодзіць мэблю і падлогу. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць пакінутая без нагляду свечка, інфармуе прэс-служба МНС.

Капліца належыць да мясцовага каталіцкага прыходу. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

У Гродзенскім раёне выратавалі 180-гадовую капліцу, якая загарэлася ад свечкі
Капліца / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі