У Гродзенскім раёне ў возеры знайшлі Citroen Xsara Picasso
![У Гродзенскім раёне ў возеры знайшлі Citroen Xsara Picasso](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ksara.jpg.webp?itok=YuXCW_eR)
У Гродзенскім раёне каля вёскі Новая Гожа ў возеры знайшлі патанулы аўтамабіль Citroen Xsara Picasso. Здарэнне адбылося раніцай 27 снежня. Пасля атрымання паведамлення пра легкавік у возеры, на месца выехалі ратавальнікі, якія выцягнулі машыну на бераг.
Як адзначае прэс-служба МНС, пацярпелых няма. Якім чынам Citroen Xsara Picasso апынуўся ў вадзе, пакуль невядома.
Здымак з архіву.