У гродзенскім доме, дзе ад чаду памерла дзяўчынка, адключылі ўсе калонкі

У гродзенскім доме, дзе ад чаду памерла дзяўчынка, адключылі ўсе калонкі

Некалькі дзён жывуць без гарачай вады жыхары пяціпавярховіка па вуліцы Стэфана Баторыя ў Гродне. У панядзелак, 19 лютага, там памерла шасцікласніца: дзяўчынка ўключыла газавую калонку і палезла мыцца. 

Мяркуецца, што 12-гадовая школьніца ўчадзела, страціла прытомнасць і патанула. Спецыялісты кажуць, што прычынай трагедыі магла быць недастатковая цяга ў вентыляцыі і дымаходзе газавага награвальніка. 

Пасля гэтага ад газу "адрэзалі" жыхароў усіх пад'ездаў дома, а не толькі таго, дзе адбылася трагедыя, паведамляе tut.by.

Галоўны інжынер "Гроднагаза" Дзмітрый Турлан пацвердзіў, што газавыя калонкі ў доме адключаныя: "Так, мы адключылі калонкі. Але да таго моманту, калі ў нас на руках будзе заключэнне ад УЖРЭП, што ўсе дымаходы і вентканалы дома ў парадку. І мы адразу ж падключым газавыя калонкі, хай гэта будзе ўначы або ў выхадны дзень". 

Следчы камітэт працягвае праверку па факце трагедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі