У Гродзенскай вобласці за дзень збілі траіх пешаходаў
![У Гродзенскай вобласці за дзень збілі траіх пешаходаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zebra.jpg.webp?itok=wtJ1atDb)
За адзін дзень на дарогах Гродзенскай вобласці збілі траіх пешаходаў: адзін чалавек загінуў і яшчэ двое сур’ёзна пацярпелі. Увечары 4 лістапада ў Смаргонскім раёне невядомы кіроўца збіў на дарозе Смаргонь — Дзевятні — Жодзішкі пенсіянерку. Жанчына ішла па абочыне і мела на сумцы флікер. У выніку здарэння яна загінула. Цяпер Гродзенская абласная ДАІ шукае вінаватага, мяркуецца, гэта кіроўца грузавіка.
Яшчэ два пешаходы пацярпелі ад наездаў аўтамабіляў у Слоніме — пенсіянерку збіў кіроўца, які рухаўся заднім ходам і не заўважыў чалавека. Жанчына шпіталізаваная з пераломам сцягна. У ДАІ адзначаюць, што гэты кіроўца 70 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР.
Другая пацярпелая жанчына трапіла пад колы машыны на пешаходным пераходзе, абсталяваным штучнымі няроўнасцямі. Яе шпіталізавалі з пераломам нагі і ўдарам пляча.
У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я ДАІ заклікае кіроўцаў быць гранічна асцярожнымі і правільна выбіраць рэжым хуткасці.