У гродзенскай кватэры адбыўся выбух газу

У гродзенскай кватэры адбыўся выбух газу

2 красавіка ў 21:55 гродзенскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра выбух газапаветранай сумесі. Інцыдэнт адбыўся ў кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома на завулку Даватара, паведамляе прэс-служба МНС. 

Пры выбуху жыхарка кватэры атрымала апёкі твару, галавы, задняй паверхні грудной клеткі. Былі пашкоджаныя ўваходныя дзверы ў кватэру, шкло ў шыбе ў жылым пакоі, закураныя сцены, столь. 

Мяркуецца, што прычынай выбуху стала парушэнне правілаў карыстання газам у побыце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі