У Гродне жанчына схавала скрадзеныя ў гіпермаркеце прадукты ў дзіцячай калясцы

У Гродне жанчына схавала скрадзеныя ў гіпермаркеце прадукты ў дзіцячай калясцы

У Гродне 37-гадовая жанчына схавала скрадзеныя ў гіпермаркеце прадукты ў дзіцячай калясцы. Пра гэтае здарэнне паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі. Жанчына знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку па дагляду за дзіцём. Яго яна ўзяла з сабой у гіпермаркет. Паўгадзіны яна хадзіла па гандлёвых залах з дзіцячай каляскай, у якой сядзела дзіця. Тавары жанчына клала і ў прадуктовы кошык, і ў адсекі каляскі. На касе яна заплаціла толькі за тое, што было ў кошыку.

Жанчыну затрымалі на выхадзе з гіпермаркета. Было падлічана, што скрадзеныя тавары (29 найменняў прадуктаў, касметыкі і канцтавараў) каштуюць 370 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі