Вы тут

У Гродне жанчына нарадзіла на сваім працоўным месцы ў гандлёвым цэнтры

Маці і дзіця / З архіву pixabay.com

У Гродне 39-гадовая жанчына нарадзіла на сваім працоўным месцы ў гандлёвым цэнтры "Ветразь". На працы пра яе цяжарнасць амаль ніхто не ведаў. Як піша hrodna.life, адбылося гэта 7 чэрвеня. Жанчына працуе ў гандлёвым цэнтры прыбіральшчыцай. Пакуль ехала "хуткая", яна здолела самастойна нарадзіць пры дапамозе калег — прыбіральшчыцы і адміністратара. Медыкі адвезлі маці і дзіця ў бальніцу. Хлопчык здаровы, але часова дыхае праз кіслародную маску.

Гэта шостае дзіця ў гродзенкі і першае датэрміновае — яна нарадзіла на восьмым месяцы цяжарнасці. Бацька назваў хлопчыка Мікітам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.