У Гродне ў Нёмане патанулі двое мужчын

У Гродне ў Нёмане патанулі двое мужчын

У Гродне ў Нёмане патанулі двое мужчын. Трагічныя здарэнні адбыліся 28-29 траўня.

Як інфармуе БЕЛТА, у суботу 34-гадовы мужчына вырашыў пакупацца ў забароненым месцы ў раёне лесапарку Румлёва, дзе ён адпачываў з сям'ёй. Моцная плынь падхапіла яго і неўзабаве мужчына апынуўся пад вадой. Ратавальнікі знайшлі цела на дне, аднак выратаваць гродзенца, нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, не ўдалося.

У нядзелю адбылося падобнае здарэнне. 80-гадовы грамадзянін Расіі вырашыў пакупацца ў раёне лесапарку Пышкі. Ён заплыў на сярэдзіну Нёмана, дзе яго падхапіла моцная плынь і мужчына хутка апынуўся пад вадой. Пошукі яго цела працягваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі