У Гродне п’яны кіроўца забыўся, дзе пакінуў машыну, і напісаў заяву пра ўгон

П’яны жыхар Гродна вяртаўся дахаты на сваім "Фольксвагене". Каля аднаго з камерцыйных шапікаў ён выйшаў з машыны, каб набыць сабе піва. Як распавялі відавочцы, якія стаялі на аўтобусным прыпынку, кіроўца ледзь трымаўся на нагах. Тым не менш, ён набыў сабе піва і адправіўся дахаты… пехам.

Дома ён узгадаў пра машыну і звярнуўся ў міліцыю, заявіўшы пра ўгон. Цяпер у дачыненні да яго распачата крымінальная справа за "Заведама ілжывы данос". За гэта кіроўцу пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі і вялізны штраф.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі