У Гродне праходзяць акцыі ў абарону гістарычных помнікаў, былі затрыманні

У Гродне праходзяць акцыі ў абарону гістарычных помнікаў, арганізаваныя моладзевымі актывістамі з розных рэгіёнаў Беларусі.
9 чэрвеня ў горадзе распаўсюджваліся адмыслова вырабленыя налепкі. Падчас іх распаўсюду былі затрыманыя Франак Вячорка і Сцяпан Свідзерскі.
«Еўрарадыё» датэлефанавалася да Франака Вячоркі адразу пасля таго, як ён выйшаў на волю:

«Мы былі затрыманыя на дзве гадзіны. На нас былі складзеныя пратаколы, узялі тлумачэнні і мы былі адпушчаныя. Зараз працягваецца «расклейкавая кампанія». Плануецца зрабіць некалькі перфомансаў і невялікіх акцыяў».

Моладзевыя акцыі працягнуцца і заўтра. А сёння ў Гродне пройдзе канцэрт Лявона Вольскага. Таксама ў горадзе пачнецца пленэр мастакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі