У Гродне працягваецца збор подпісаў у падтрымку Івана Ціхана

178 жыхароў Гродна падпісаліся ў падтрымку кідальніка молата Івана Ціхана. Людзі вераць, што ён невінаваты і падпісваюцца пад лістом у Нацыянальны і Міжнародны алімпійскія камітэты.
Нагадаем, паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта, срэбраны і бронзавы прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан мусяць вярнуць узнагароды. Ціхан дыскваліфікаваны за станоўчую допінг-пробу на 2 гады, а Дзевятоўскі - пажыццёва. Спартсмены заявілі, што з такім рашэннем не згодныя і маюць намер адстойваць свае правы ў Арбітражны спартыўным судзе ў Лазане.

Акцыя ў падтрымку Івана Ціхана пачалася ў Гродне (менавіта там жыве спартсмен) 17 снежня. Яе ініцыятарамі выступілі журналісты газеты "Вечерний Гродно", у якой быў змешчаны заклік падтрымаць атлета і паставіць подпіс у яго падтрымку.

Збор подпісаў будзе працягвацца да 31 снежня.


Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі